Вучні школы наведалі спектакль у выкананні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

24.02.2019

      24 лютага вучні 2,"А", 3 "Б", 3 "В", 3 "Г", 5 "В", 7 "Б" і 6-х класаў наведалі  ГДК, дзе паглядзелі спектакль для дзяцей і дарослых “А мне не сорамна”  ў жанры “Больш, чым казка” (6+) у выкананні артыстаў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

…У лесе згубілася чыёсьці сумленне! Добрае, смешнае стварэнне выпадкова выпала з цела свайго гаспадара. І цяпер нехта блукае без сумлення! Лес у небяспецы! Маленькія, але вельмі адважныя Заяц, Вожык і Бабраня дружна адправіліся на пошукі бессаромніка…