День Конституции Республики Беларусь.

16.3.2015

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у 1994 годзе быў прыняты галоўны дакумент нашай краіны.

Канстытуцыя ўмацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, абазначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Наш грамадзянскі абавязак – прытрымлівацца Канстытуцыі і паважаць яе.

Да Дня Канстытуцыі ва ўстановах адукацыі Століншчыны праводзяцца розныя мерапрыемствы: тэматычныя гутаркі, віктарыны, сустрэчы. Ужо стала традыцыяй уручаць маладым людзям пашпарты, многія атрымліваюць ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Як расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 г. Століна Святлана Рыгораўна Валадкевіч, у гэтыя дні ў школе праходзяць класныя і інфармацыйныя часы. У бібліятэцы арганізавана тэматычная выстаўка.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ