Што? Дзе? Калі?

23.01.2022

23 студзеня адбыўся трэці  этап XXV Рэспубліканскага чэмпіянату па  інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. Сінхронны адборачны тур праходзіў з адначасовым стартам у 19 гарадах Беларусі. Удзел прынялі 323 каманды (1938 чалавек).

На гульнявой пляцоўцы у Пінску сярод 24 каманд з Іванаўскага, Лунінецкага, Столінскага, Пінскага раёна і горада Пінска ў чэмпіянаце прынялі ўдзел пяць каманд знатакоў са Століншчыны. Гэта «Рызыка – версія» (Столінская гімназія), «Парніковы эфект» (Альшанская сярэдняя школа №1), «Максімум» (Беражноўская сярэдняя школа), «PROF» (сярэдняя школа №3 г.Століна) і «NEXT» (Стружская сярэдняя школа).

Рэспубліканскім маладзёжным грамадскім аб’яднаннем «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд» знатакам было прапанавана 45 пытанняў (тры туры па 15 пытанняў у кожным). Усе заданні былі  ў аўдыяфармаце. Няхай наша каманда не перамагла, але паказала добрыя вынікі ў інтэлектуальных гульнях. Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях  праводзіцца  ўстановай адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  з мэтай распаўсюджвання і прапаганды  ведаў і інтэлектуальных формаў вольнага часу сярод дзяцей і падлеткаў, папулярызацыя інтэлектуальных гульняў.