Тыдзень роднай мовы 20 - 24 лютага

20.02.2023

Тыдзень роднай мовы пачаўся з інтэрактыўнага перапынку "Падаруй слова сябру", дзе вучні школы з задавальненнем рабілі кампліменты сваім сябрам праз каляровыя сардэчкі і па - беларуску.

Інфармацыйная прастора "Смак роднай мовы"

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы 21 лютага ў рамках прадметнага тыдня стартавала акцыя "Сэлфі па - беларуску". У ёй прынялі ўдзел самыя актыўныя і крэатыўныя вучні. Прапануем паглядзець на тое, што атрымалася:

На інтэрактыўным перапынку "Смаката" вучні 5 класаў змаглі паўтарыць асаблівасці беларускай гаворкі: дзеканне і цеканне. Паўтарылі правапіс  д - дз, т - ц.

У сераду вучні 4 - 6 класаў прынялі ўдзел у гульні "Караоке". Яны не толькі спявалі беларускія песні, а яшчэ і танчылі.

Пры правядзенні творчай майстэрні "Я люблю Беларусь" вучні 6 класа аформілі праекты, прысвечаныя знакамітым гістарычным асобам, а 7 класа паспрабавалі сябе ў сцэнічным майстэрстве.